Данкверт пра канфлікт з Беларуссю: "Можа быць, я сапраўды шкоднік нейкі?"

Данкверт пра канфлікт з Беларуссю: "Можа быць, я сапраўды шкоднік нейкі?"

Кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт прапанаваў Міністэрству сельскай гаспадаркі Расіі праверыць яго на прадузятае стаўленне да Беларусі. Чыноўнік мяркуе, што рост паставак прадукцыі з Беларусі ў Расію мог бы вывучыць іншы чалавек — для аб'ектыўнасці.

Кіраўнік Рассельгаснагляду выказаў шкадаванне, што ні расійскую грамадскасць, ніі расійскія галіновыя саюзы не цікавіць рост паставак сельгаспрадукцыі з Беларусі.

"Я папрасіў кіраўніцтва мяне адвесці ў бок — можа быць, я сапраўды шкоднік нейкі? Разбірайцеся з крымінальнай справай, у нас зараз ёсць намеснік міністра новы, У яго рынкі даручаныя, ветэрынарыю ён ведае, быў маім намеснікам. Вось няхай ён цяпер нейкі час Беларусь павядзе, паглядзіць, дзе прадузятасць", — цытуе РІА "Новости" словы Данкверта.

Ён паведаміў, што ў Беларусь цяпер паехалі інспектары Рассельгаснагляду, і прапанаваў, каб краіну наведаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі. Данкверт падкрэсліў, што ўсе звесткі яго ведамстве сведчаць, афіцыйная статыстыка паставак з Беларусі адрозніваецца ад таго, што сёння фіксуюць расійскія кантрольныя пункты. 

На пачатку лютага Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу пачаць крымінальную справу на Данкверта. Ён абвінаваціў кіраўніка Рассельгаснагляду ў шкодзе інтарэсам Беларусі. 

Пасля перамоваў 3 красавіка з Аляксандрам Лукашэнкам Уладзімір Пуцін паведаміў пра даручэнне ўраду накіраваць спецыялістаў на беларускія прадпрыемствы. Такім чынам ён мяркуе ўрэгуляваць пытанні па фітасанітарных нормах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі