ДАІшнікі развозілі па гандлёвых кропках малако замест п'янага кіроўцы

Гомельскім супрацоўнікам ДАІ давялося развозіць малако замест п'янага кіроўцы, які прыехаў з Петрыкаўскага раёна. Ён быў спынены для праверкі дакументаў і тады высветлілася, што шафёр у стане алкагольнага ап'янення. Яго адвезлі на агляд. Каб не нанесці сельгаспрадпрыемству эканамічны ўрон, кіраўніцтва даручыла інспектарам развезці прадукцыю гаспадаркі па крамах. Малако магло хутка сапсавацца, паколькі было расфасавана ў цэлафанавыя ўпакоўкі і мела невялікі тэрмін прыгоднасці. Што да затрыманага, дык яму пагражае пазбаўленне правоў кіроўцы, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі