ДАІ знайшла кіроўцу Dodge, які ехаў па сустрэчнай пад Мінскам (відэа)

А сам ён, не спыняючыся, паехаў у Мінск. Здарэнне адбылося 14 жніўня на трасе Р1 каля пасёлка Шчомысліца, паведамляе auto.onliner.by. Кіроўца BMW распавёў, што на дарозе нечакана з'явіўся чорны Dodge, які ехаў па сустрэчнай. Ён закрануў мінівэн, кіроўца якога рэзка затармазіў. BMW таксама паспрабаваў сысці ад сутыкнення, але не паспеў спыніцца і ўрэзаўся ў Ford Galaxy.



ДАІ высветліла, што аўтамабіль належыць 62-гадоваму мінчуку. На яго склалі два пратаколы — за пакіданне месца здарэння і за здзяйсненне ДТЗ. Парушальніку пагражае пазбаўленне правоў кіроўцы.



Фота — auto.onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі