Дадзеная санкцыя на арышт выконваючага абавязкі начальніка ДАІ Баранавічаў

Дадзеная санкцыя на арышт выконваючага абавязкі начальніка ДАІ Баранавічаў

Пракуратурай дадзеная санкцыя на арышт выконваючага абавязкі начальніка ДАІ Баранавічаў. Пра гэта ў Facebook паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова. Андрэй Ваўкавыцкі падазраецца ў тым, што ўвечары 26 лістапада ў стане алкагольнага ап'янення на ўласным аўтамабілі на аўтадарозе Ляхавічы — Баранавічы насмерць збіў 36-гадовую Вольгу Стралкоўскую, жыхарку Слуцка. Без маці засталіся двое дзяцей.

У крыві афіцэра выявілі ажно тры праміле алкаголю: дапушчальны паказчык быў перавышаны больш як у 10 разоў. У яго адносінах распачалі крымінальную справу па артыкуле "Парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека" (ч. 4 арт. 317 КК). Працягваецца следства.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі