Да юбілею “Вудстока” выдадуць 6 дыскаў з рарытэтнымі запісамі

40-годдзе Вудстока адзначаць складанкай рарытэтаў. На шасці дысках будуць выдадзеныя выступы гуртоў у 1969 годзе, піша Reuters. Новае выданне стане пашыранай версіяй традыцыйнага канцэртнага запісу, што выходзіў на трох кружэлках.
Усяго на шасці дысках будзе 77 трэкаў, у тым ліку запісы жывых выступаў Раві Шанкара, Creedence Clearwater Revival, Джэніс Джоплін, The Who, Jefferson Airplane, Джо Кокера і Джымі Хендрыкса.

У новае выданне ўвойдуць поўныя версіі выступаў, якія раней выдаваліся ў скарочаным варыянце. Акрамя песень, у складанку ўвайшлі запісаныя паміж выступамі гутаркі музыкаў і дыялогі з аўдыторыяй.

Паведамляецца, што каштаваць усе 6 дыскаў будуць 80 долараў.

Нагадаем, фэст "Вудсток-2009" пройдзе 15 і 16 жніўня ў штаце Нью-Ёрк. Адмыслова для юбілейнага фэсту была пабудаваная канцэртная зала.

Чакаецца, што ў "Вудстоку-2009" возьмуць удзел шматлікія музыкі, якія выступалі на самім першым фэсце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі