Вы тут

Да стадыёна, дзе гуляюць "Крумкачы", падагналі аўтазакі

Перад матчам "Крумкачы" — "Дынама" / TUT.by

на стадыёне САК "Алімпійскі" 1 верасня праходзіць матч 1/16 фіналу Кубка Беларусі паміж сталічнымі футбольнымі клубамі "Крумкачы і "Дынама". Гэта першы футбольны матч мужчынскіх камандаў пасля выбараў, які праходзіць у прысутнасці гледачоў.

Яшчэ да гульні "Крумкачы" папярэдзілі заўзятараў, што АМАП будзе забіраць нацыянальную сімволіку на трыбунах і затрымліваць тых, хто будзе скандаваць "антыўрадавыя крычалкі". 

Напярэдадні гледачоў пусцілі на фінал жаночага Кубка Беларусі паміж "Дынама-БДУФК" і "Мінскам". Некалькі сотняў гледачоў ў другім тайме скандавалі: "Сыходзь!".

На сустрэчу "Крумкачоў" і "Дынама" прыгналі шмат сілавікоў. Усіх, хто праходзіць на стадыён, здымаюць на відэа. Побач стаіць некалькі аўтазакаў, перадае TUT.by.

"Крумкачы" выйшлі на поле ў футболках, дзе спераду напісана "Мы супраць гвалту", ззаду — "Расолька, Казека i іншыя".

Футбалісты клуба Павел Расолька і Сяргей Казека былі затрыманыя 30 жніўня падчас акцыі пратэсту. Казеку збілі так, што з пастаругку яго даставілі ў лякарню з траўмамі. У панядзелак абодвух футбалістаў адпусцілі.

На папярэдні матч "Крумкачы" выйшлі ў футболках з надпісам "Мы з народам". 

Перад матчам "Крумкачы" — "Дынама" / TUT.by
Перад матчам "Крумкачы" — "Дынама" / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.