Да Новага года Мінск упрыгожаць новымі светлавымі кампазіцыямі

Адна з новых светлавых кампазіцый "Лебедзі" / "Мінгарсвятло"​
Адна з новых светлавых кампазіцый "Лебедзі" / "Мінгарсвятло"​

Святочную ілюмінацыю ў Мінску ўключаць 15 снежня, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны" са спасылкай на прадпрыемства "Мінгарсвятло". У горадзе ўжо ўсталявалі 12 ёлак, цяпер рыхтуюць светлавыя кампазіцыі — у тым ліку вялізныя шары, якія традыцыйна ўпрыгожваюць Кастрычніцкую плошчу.

Па ўсім горадзе такіх шароў будзе ўстаноўлена каля 30. Прычым 12 з іх "запаляць" чамусьці на плошчы Дзяржаўнага сцяга.

К Новому году Минск украсят новыми световыми композициями
Светлавы шар / "Мінгарсвятло"

На Кастрычніцкай плошчы таксама размесцяць светлавога каня з карэтай, ля Палаца спорту — арку, ля Палаца дзяцей і моладзі — светлавыя кампазіцыі ў выглядзе фантанаў, снегавіка, аленя і зайца. Але гэтыя "яркія" кампазіцыі можна было бачыць і раней.

Будуць і навінкі. Адна са свежых светлавых кампазіцый — "Лебедзі" — упрыгожыць скрыжаванне праспекта Пераможцаў і вуліцы Ратамскай. Ля "Мінск-Арэны" ўсталююць "канькі". Акрамя таго, на вуліцах з'явяцца светлавыя фігуры жывёл з усходняга календара.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі