Да канца года па ўсёй Беларусі з’явяцца 50 публічных кропак доступу Wi-Fi

"Белтэлекам" мае намер да канца 2007 года ўвесці ў эксплуатацыю больш за 50 кропак бяздротавага доступу ў інтэрнэт Wi-Fi па ўсёй краіне.
Пра гэта паведаміў начальнік групы па інфармацыі і камунікацыі прадпрыемства Аляксей Федарынчык. Паводле яго слоў, цяпер у Мінску працуе каля 15 кропак доступу Wi-Fi.

Інтэрнэтам пакуль можна карыстацца бясплатна. Аднак пазней будуць уведзеныя спецыяльныя карткі перадаплаты.

БелаПАН