Вы тут

Да гродзенскага музыкі Алеся Дзянісава прыйшлі з "аглядам кватэры"

Алесь Дзянісаў / Еўрарадыё

У Гродне адбываецца "агляд" кватэры журналіста і музыкі Алеся Дзянісава, лідара гурта DZIЕCIUKI, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Агляд кватэры Дзянісава адбываецца ў рамках той самай праверкі, што і ў журналіста Яна Романа, якога падазраюць у фінансаванні пратэстаў (ён аплаціў штрафы двум чалавекам, пакараным за ўдзел у пратэстах). 

Сам Дзянісаў не ў горадзе.

Як распавядала Еўрарадыё, сёння ператрус адбыўся яшчэ ў аднаго музыкі — Змітра Афанасенкі з гурта Amaroka. На яго напісалі данос, быццам Зміцер з братам "арганізавалі штаб БНФ, дзе маецца зброя і выбуховыя рэчывы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.