Да чэмпіянату свету па хакеі выпусцілі мыльніцу “як у Сапегаў і Радзівілаў”

Мыльніцу пад назвай “Пінскае барока” распрацавала дызайн-студыя PRAS. Прыстасаванне зробленае з гліны  і глазуры.





“Мне здаецца, такой мыльніцай мог бы карыстацца хто-небудзь з Сапегаў ці Радзівілаў, прынамсі ў 19-м стагоддзі, — апавядае дызайнер Аляксей Кульбіцкі. — Канцэпт мыльніцы наступны. На Піншчыне зараз самы вялікі ў Беларусі ансамбль барока. Мыльніца зробленая па формах вось гэтых архітэктурных помнікаў. Таксама Палессе — гэта край вады. Мыльніца  звязаная з гэтым сімвалам. Такім чынам, гэта рэч з беларускім характарам. Мыльніца абсалютна прыдатная да карыстання”.





Запусціць “Пінскае барока” ў продаж збіраюцца напрыканцы тыдня ў адной з галерэй, што ў Траецкім прадмесці Мінска.