Да 12 гадоў пагражае адміністратару інфармацыйнай платформы "23.34"

Мужчыну затрымалі, калі ён прыехаў у Беларусь з Польшчы, дзе жыў апошнім часам / ілюстрацыйнае фота pixabay.com​
Мужчыну затрымалі, калі ён прыехаў у Беларусь з Польшчы, дзе жыў апошнім часам / ілюстрацыйнае фота pixabay.com​

Да 12 гадоў пазбаўлення волі пагражае адміністратару інфармацыйнай сістэмы "23.34". Яму выставілі абвінавачанне па ч. 3 арт. 130 КК РБ "Распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці". Расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да мужчыны завершанае і перададзенае ў пракуратуру для накіравання ў суд, расказалі ў Следчым камітэце.

Паводле версіі следства, платформа супрацоўнічала з тэлеграм-каналам "Чорная кніга Беларусі". Пры дапамозе "23.34", лічаць у СК, "радыкалам і анархістам даваліся псеўдастатусы "палітвязняў", а здзяйсненне злачынстваў заахвочвалася і папулярызавалася".

40-гадовага ўраджэнца Гродзенскай вобласці затрымалі, калі ён прыехаў у Беларусь у верасні 2021 года. Апошнім часам ён жыў у Польшчы. У СК кажуць, што ў яго камп'ютары знайшлі персанальныя дадзеныя амаль 17 тысяч чыноўнікаў і сілавікоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі