Цяжкае жыццё - простыя пытанні

Мы адабралі для цябе самыя нечаканыя пытанні з гісторыі музычнага праекта “Hard Life - Heavy Music”. Пакінь у каментах адказы і свой кантактны тэлефон і атрымай у падарунак рарытэтную складанку “Hard Life - Heavy Music”. А калі здолееш назбіраць больш за ўсіх дакладных адказаў, запрашальнік на дваіх на пятнічнае метал-шоу ў клубе Re:public – твой. 


Адказы прымаюцца да 18:00 чацвярга 12 красавіка. Пры наяўнасці некалькіх прэтэндэнтаў на перамогу лёс квіткоў вызначыцца шляхам латарэі. Дыскі атрымаюць усе удзельнікі конкурсу!


Правільныя адказы і імя пераможцы ты даведаешся ў чацвер у 20:30 у жывым эфіры Еўрарадыё.

1. Столькі ўсяго складанак было выдадзена ў межах праекту “Hard life - heavy music”?

 А. 1

 Б. 2

 В. 3

 Г. 4

 

2. Гэты вядомы беларускі музыка і мастак намаляваў чарапушку на вокладцы першай складанкі “Hard life - heavy music”?

 А. Вакаліст гурта “Зніч” Алесь Таболіч

 Б. Выпускнік Мінскага мастацкага вучылішча Лявон Вольскі

 В. Алесь Пушкін, калі ў студэнцтве граў хэві-метал

 Г. Юра Дземідовіч падчас заняткаў па выяўленчым мастацтве ў дзіцячым садку

 

3. Назву праекту прыдумаў гэты чалавек, якога ў твар ведае ледзь не кожны аматар беларускага року:

 А. Уладар двух рок-карон 2011 года, журналіст Еўрарадыё Павел Свярдлоў

 Б. Сааўтар энцыклапедыі "222 альбомы беларускага року" Вітаўт Мартыненка

 В. Адзін з ініцыятараў “Hard life - heavy music” Віталь Супрановіч

 Г. Малавядомы бірмінгемскі музыка Озі Озбарн калі закусваў кажаном падчас аднаго з найцяжэйшых сваіх запояў

 

4. Галандскі гурт Third Stone, які таксама ўдзельнічаў у “Hard life - heavy music”, не змог вывучыць цэлую песню па-беларуску і спыніўся на адным гэтым выразе:

 А. Галандцы разам з беларускім рокам, хоць Беларусь па-за маім зрокам

 Б. Жыв'е Біеларус

 В. Дайіеш лэгалайз

 Г. Касыў Яс кан’юшыну

 

 5. Якое дачыненне меў да “Hard life - heavy music” Лявон Вольскі?

 А. Маляваў вокладкі, мы ж ужо казалі

 Б. Кавер на ягоную песню спяваў гурт Arizona

 В. Дыскі не слухаў, але асуджаў

 Г. Спрабаваў трапіць на складанку, перазапісаўшы песню “Я рок-музыкант” пад назвай “Я-металіст”, але яе забракаваў Вітаўт Мартыненка

 

 6. Песню на гэтай мове спявалі на складанцы Gods Tower:

 А. На старабеларускай

 Б. Па-англійску, як звычайна

 В. Музыкі спявалі па-клінгонску

 Г. Словаў ніхто не разабраў, таму мова засталася невядомай

 

7. Гэты чалавек спяваў на сцэне “Hard life - heavy music”, у ансамблі “Песняры” і ездзіў на Еўрабачанне:

А. Пётр Елфімаў

Б. Ян Жэнчак

В. Ксенія Сітнік

Г. Паліна Смолава

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі