Вы тут

Цяжарным у Беларусі знялі абмежаванне на ваджэнне аўто пасля 30-га тыдня

Фота: БЕЛТА

Міністэрства здароўя абнавіла пералік  захворванняў і супрацьпаказанняў, якія перашкаджаюць кіраванню транспартам. Пра гэта паведамляецца на Нацыяльным прававым інтэрнэт-партале

У прыватнасці, у новым пераліку цяжарным дазволілі вадзіць легкавы аўтамабіль па пасведчанні катэгорыі "В". Раней ім забаранялася вадзіць такое аўто з 30-га тыдня цяжарнасці. 

Пры гэтым пры цяжарнасці з 12-га тыдня і больш забаронена кіраваць транспартам і саставамі транспартных сродкаў катэгорый C, D, CE, DE, F, I, а таксама трактарамі катэгорый A, B, C, D, E, F.

Таксама пастанова змяншае колькасць медыцынскіх супрацьпаказанняў да ваджэння. 

Дакумент набывае моц праз 15 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.