Цяжарную гродзенку затрымалі за рулём з 10-разовым перавышэннем алкаголю
![Цяжарную гродзенку затрымалі за рулём з 10-разовым перавышэннем алкаголю](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kirouca-3005.jpg.webp?itok=-58amtIc)
На пачатку 10-й гадзіны вечара 30 траўня супрацоўнікі ДАІ ў Гродне затрымалі цяжарную жанчыну, якая кіравала аўтамабілем ў нецвярозым стане.
Жанчына казала, што выпіла у сябе на лецішчы джыну, паведамляе gaigrodno.by. Потым яна ездзіла ў краму на вуліцы Тарусіцкай, а на зваротным шляху яе "ДЭУ" спыніў нарад ДПС.
Паведамляецца, што ўтрыманне алкаголю ў арганізме жанчыны склала 3,02 праміле. Гэта ў 10 разоў перавышае гранічна дапушчальнае значэнне.
У каментары БЕЛТА інспектары паведамілі, што 37-гадовая парушальніца знаходзіцца на восьмым месяцы цяжарнасці.