"Coca-Cola" разбіраецца, чаму дызайн магілёўскага масла падобны да яе дызайну

"Coca-Cola" разбіраецца, чаму дызайн магілёўскага масла падобны да яе дызайну

Кампанія "Coca-Cola" выказалася наконт скандальнай сітуацыі з маслам Cocachoka, зробленым у Магілёве.

Магілёўская кампанія "Главмолснаб" выпусціла шакаладны спрэд пад назвай Cocachoka. Упакоўка гэтага масла па сваім дызайне вельмі моцна нагадвае аздабленне сусветна вядомай кока-колы. Пры гэтым магілёўскія вытворцы заяўляюць, што на іх тавары ёсць толькі пэўнае падабенства шрыфтоў.

У беларускім прадстаўніцтве кампаніі Coca-Cola лічаць інакш. У каментары onliner.by кіраўніца прадстаўніцтва Наталля Тарасевіч заявіла: "Мяркую, у дадзеным выпадку мае месца патэнцыйнае парушэнне правоў на таварны знак Coca-Cola і праява нядобрасумленнай канкурэнцыі".

У прадстаўніцтве адзначаюць, што толькі яны валодаюць выключнымі правамі ў Беларусі на сусветна вядомы брэнд Coca-Cola: таварныя знакі належным чынам зарэгістраваныя і выкарыстоўваюцца ў нашай краіне. У кампаніі з вялікай увагай ставяцца да захавання правоў на свае таварныя знакі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі