Цімашэнка заявіла, што руская мова не павінна быць дзяржаўнай ва Украіне

Украінскі апазіцыйны палітык Юлія Цімашэнка заявіла, што руская мова не павінна быць дзяржаўнай ва Украіне. Падчас свайго выступу на сённяшнім міжпартыйным з’ездзе “Блока Юліі Цімашэнкі” яна адзначыла, што палітычныя сілы і дзяржаўныя чыноўнікі павінны спыніць спекуляцыі на гэтым пытанні.

“Хопіць гаварыць пра другую дзяржаўную мову!”, — заявіла Цімашэнка. Акрамя таго, яна параіла многім дзяржаўным дзеячам спачатку навучыцца размаўляць на ўкраінскай мове.

УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі