Ціханоўская звярнулася да народа Украіны

Беларусы падтрымліваюць барацьбу ўкраінцаў супраць расійскіх акупантаў / https://twitter.com/Tsihanouskaya
Беларусы падтрымліваюць барацьбу ўкраінцаў супраць расійскіх акупантаў / https://twitter.com/Tsihanouskaya

Святлана Ціханоўская з нагоды гадавіны пачатку вайны звярнулася не толькі да беларусаў, але і да народа Украіны. 

"24 лютага мінулага года расійскія танкі з тэрыторыі Беларусі разбурылі апошнія ілюзіі пра тое, што ў нашых народаў можа быць бяспечная будучыня побач з агрэсіўнай імперыяй,кажа яна ў відэазвароце. — Расія не паважае наш суверэнітэт і нашую нацыянальную ідэнтычнасць. Расія — агульная пагроза для нашых краін. Каб наблізіць перамогу, нам трэба дзейнічаць разам. Беларусь павінна стаць часткай рэгіянальнай сістэмы бяспекі, а не яе слабым звяном".

Ціханоўская нагадала ўкраінцам, што Беларусь "захоплена антынародным і антыбеларускім рэжымам, які шмат гадоў знішчае ўсё беларускае і зараз не дае падтрымліваць Украіну". Рэжым Лукашэнкі "паслухмяна выконвае любое патрабаванне Крамля, чужой улады, якая акрамя Украіны хоча знішчыць і Беларусь".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі