Ціханоўская мусіла зрабіць тое, што не змаглі дэпутаты ВС? Эфір з Шарэцкім

Ціханоўская мусіла зрабіць тое, што не змаглі дэпутаты ВС? Эфір з Шарэцкім

У свой час дэпутаты Вярхоўнага Савета XIII склікання хацелі праз імпічмент пазбавіць Лукашэнку ўлады. Але не здолелі гэтага зрабіць, а ў хуткім часе іх саміх выгналі з Авальнай залы. І дэпутаты-выгнаннікі на чале са спікерам Сямёнам Шарэцкім сталі такім сабе ўрадам у выгнанні. Ці, калі гаварыць сучаснымі палітычнымі тэрмінамі, Офісам Сямёна Шарэцкага. Праўда, вынікамі працы той “Офіс” можа пахваліцца яшчэ менш, чым Офіс дзейны. Што не перашкаджае лідару першага “Офіса” сёння крытыкаваць лідарку Офіса дзейнага.

Як могуць крытыкаваць Ціханоўскую тыя, хто ў свой час не здолеў зрабіць таго, што ад яе сёння патрабуе? Каму карысныя скандалы ў асяродку апанентаў і якія мэты пераследуюць “крытыкі”? Ці можа Ціханоўская падзяліцца сваёй легітымнасцю і з кім ёй варта гэта зрабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае экс-старшыня Вярхоўнага Савета XIII склікання акадэмік Сямён Шарэцкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі