Ціханоўская дамовілася аб супрацоўніцтве з украінскай дэлегацыяй у ПА АБСЕ

Святлана Ціханоўская ў Вене / https://twitter.com/Tsihanouskaya/

Святлана Ціханоўская дамовілася аб супрацоўніцтве з украінскай дэлегацыяй у Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Сустрэча адбылася ў рамках візіту беларускага палітыка ў Вену на зімовую сесію ПА АБСЕ. Былі абмеркаваныя варыянты "сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне, каб спыніць агрэсію Пуціна і Лукашэнкі", гаворка ішла і пра "праблему антыўкраінскай прапаганды".

"Ціханоўская распавяла, як беларусы, у тым ліку добраахвотнікі на фронце, дапамагаюць украінцам; выказала падтрымку і салідарнасць", цытуе словы галоўнага дарадцы палітыка Франака Вячоркі @pozirkonline.

Украінскую дэлегацыю ў ПА АБСЕ ўзначальвае старшыня камітэта па пытаннях гуманітарнай і інфармацыйнай палітыкі Вярхоўнай Рады Мікіта Патураеў. Ён уваходзіць у фракцыю кіруючай партыі "Слуга народа". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.