Ціхановіч і Паплаўская заспяваюць з Чырвонымі Гітарамі

Аляксандр Ціхановіч і Ядвіга Паплаўская праспяваюць на адкрыцці “Славянскага базару” 10 ліпеня з легендарным польскім гуртом Чырвоны Гітары песню “Не спачнемы”.   Гэты гурт так паўплываў у свой час на Ціхановіча, што ён вырашыў стаць артыстам, хаця думаў быць спартоўцам.

“Мы з Паплаўскай пяем з Чырвонымі гітарамі. Гэта польскі Бітлз. Майго часу гурт. У маім творчым жыцці сустрэча з імі стала пераломным этапам. У мяне была дылема, стаць спартоўцам або музыкам. Калі я пачуў, як яны спяваюць, а яны проста паставілі на вушы ўвесь палац спорту, я вырашыў стаць музыкам. Яны для мяне былі такім маяком у жыцці. Потым я пераспяваў усе іх песні”, – кажа Ціхановіч.

Таксама на адкрыцці “Славянскага базару” выступяць Аляксандр Рыбак, Сара Конар, Леанід Агуцін з Анжалікай Варум, Філіп Кіркораў, Валерый Лявонцеў, Стас П'еха, Сафія Ратару і іншыя.

Фота: www.bulvar.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі