Ціханоўская: у новай Беларусі не будзе адказнасці за баі на баку Украіны

Ціханоўская: у новай Беларусі не будзе адказнасці за баі на баку Украіны

У новай Беларусі ўдзельнікі антываеннага руху не будуць прыцягнутыя да адказнасці за дзейнасць па абароне незалежнасці Беларусі. Як заявіла Святлана Ціханоўская, беларусы маюць канстытуцыйнае права на такую абарону. 

Можна меркаваць, што гаворка ідзе пра ўдзельнікаў "рэйкавай вайны", на якіх цяперашні рэжым заводзіць крымінальныя справы.

"Я хачу сказаць, каб мяне чулі ўсе: у нас няма лішніх беларусаў", — кажа Ціханоўская. 

Яна абяцае, што ад адказнасці будуць вызваленыя ўдзельнікі плана "Перамога", якія будуць выконваць прадпісанні. "Беларусы, якія сёння добраахвотна абараняюць Беларусь і Украіну, не будуць адказваць перад законам за баявыя дзеянні на баку ўкраінскага войска. Добраахвотнікі і тыя, хто адмовіўся выконваць злачынныя загады, могуць у будучыні разлічваць на сваё месца ва Узброеных сілах Беларусі", — падкрэслівае яна.

Працу над адпаведным дакументам цяпер вядзе яе каманда.

Ціханоўская таксама заклікала беларускіх вайскоўцаў складаць зброю і не ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны. Па яе словах, менавіта ў гэтым сёння палягае абавязак беларускіх вайскоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі