Ціханоўская паклікала Лукашэнку на дэбаты на Бангалор

Ціханоўская паклікала Лукашэнку на дэбаты на Бангалор

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская ў відэазвароце патлумачыла, чаму адмовілася ўдзельнічаць у дэбатах 30 ліпеня на тэлеканале "Беларусь 1". Як вядома, у іх удзельнічаюць толькі кандыдаты ў прэзідэнты Сяргей Чэрачань і Андрэй Дзмітрыеў, Аляксандра Лукашэнку прадстаўляе яго давераная асоба Алег Гайдукевіч.

"Я адмаўляюся ва удзелу ў дэбатах на дзяржаўным тэлебачанні. Дэбаты, якія вы прапануеце нам — гэта фарс", — заявіла Ціханоўская. Яна лічыць, што гэта проста марнаванне часу выбарцаў.

"Дэбаты, якія вы прапануеце нам — гэта такая ж падробка, як і вашы выбары, — гаворыць Святлана Ціханоўская. — Дэбаты з кандыдатамі, якія не сабралі 100 тысяч подпісаў — гэта фарс".

Кандыдат у прэзідэнты падкрэсліла, што дэбаты паказваюць у запісе, а гэта парушэнне заканадаўства. Акрамя таго, у іх не ўдзельнічае Аляксандр Лукашэнка. Ціханоўская прапануе "сапраўдныя дэбаты сам на сам з Аляксандрам Лукашэнкам у жывым эфіры на Бангалор перад беларускім народам".

"Я чакаю адказ", — кажа Святлана Ціханоўская ў канцы відэазвароту.

Выклік Ціханоўскай Лукашэнкі на дэбаты на плошчу Бангалор нагадвае леташнія дэбаты ва Украіне, дзе кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Зяленскі выклікаў дзейнага прэзідэнта Пятра Парашэнку на стадыён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі