Вы тут

Ціханоўская: Мінск можа перавесці журналістаў з-за кратаў пад хатні арышт

Святлана Ціханоўская / tsikhanouskaya

Улады Беларусі могуць прапанаваць перавесці журналістаў, якія знаходзяцца за кратамі, пад хатні арышт. Пра такі варыянт Святлана Ціханоўская распавяла выданню Politico. Мяркуецца, што беларускія ўлады могуць пайсці на такі крок у якасці "дамовы" з Захадам. Сярод лабістаў такога сцэнару называюць міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

"Я заклікала міністраў не гуляць больш у гэтую гульню. Будзьце паслядоўныя ў сваёй палітыцы, таму што гэта шлях у нікуды, пакуль не будуць выкананыя ўсе патрабаванні грамадзянскай супольнасці, такія як вызваленне палітычных зняволеных, перамовы з грамадзянскай супольнасцю і новыя выбары", — сказала Ціханоўская выданню.

Па словах Ціханоўскай, міністры ЕС цяпер гэта разумеюць.

На сёння ў Беларусі больш за кратамі знаходзяцца за два дзясяткі прадстаўнікоў медыясферы. Гэта ўдзельнікі "справы Прэс-клуба", "справы TUT.by", а таксама затрыманыя па іншых справак (як, напрыклад, Дзяніс Івашын або Анджэй Пачобут).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.