Ці здольныя дэмсілы абараніць інтарэсы беларусаў і якім чынам — эфір

Франак Вячорка

Франак Вячорка / Еўрарадыё

Рашэнне абмежаваць уезд аўтамабіляў з беларускімі  нумарамі ўводзіцца краінамі ЕС згодна з дырэктывай Еўрасаюза ў рамках кантролю над правозам тавараў і гандлю. Пра такое абмежаванне ўжо абвясціла Латвія. Але не выключана, што тое ж зробяць Літва і Польшча. Вось толькі такая забарона найперш ударыць па шараговых беларусах, а не па набліжаных да Лукашэнкі чыноўніках альбо супрацоўніках карных ды спецыяльных служб. На жаль, гэта не першае рашэнне, прынятае у высокіх кабінетах Брусэля, якое не ўлічвае інтарэсаў беларусаў.

Што прымусіла Еўрасаюз увесці абмежаванні, якія б’юць па звычайных беларусах, і што магчыма зрабіць, каб выправіць сітуацыю? Ці атрымаецца ў Рыжанкова знайсці агульную мову з Польшчай і ці пойдзе Захад на аднаўленне адносінаў з лукашэнкаўскім рэжымам? Якія планы ў дэмсілаў на 2025 год і чаго чакаць ад канферэнцыі “Новая Беларусь”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі