Ці ўвядзе Лукашэнка надзвычайнае становішча і як спыніць гвалт?

Ці ўвядзе Лукашэнка надзвычайнае становішча і як спыніць гвалт?

Пратэсты супраць афіцыйна абвешчаных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў улады вырашылі гасіць як звычайна — з дапамогай АМАПа. Вось толькі гэтым разам на вуліцы выйшлі не звыклыя сілавікам актывісты апазіцыі, а звычайныя грамадзяне, якія да гэтага ні палітыкай не цікавіліся, ні на пратэсты не выходзілі. Тыя людзі, якіх улада прывыкла лічыць сваім электаратам. І жорсткасць сілавікоў стала да іх шокам. А тым больш — смерць ад іх рук.


Чым выкліканая такая жорсткасць сілавікоў у дачыненні да пратэстоўцаў? Ці пойдзе Лукашэнка на яшчэ больш жорсткія меры, калі пратэсты не спыняцца? Да чаго гэта можа прывесці ў выніку?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі