Ці ўратуецца прыватная адукацыя ад нелюбові Мінадукацыі?

Ці ўратуецца прыватная адукацыя ад нелюбові Мінадукацыі?

У сістэме беларускай адукацыі прыватныя школы складаюць толькі 0,5% ад агульнай колькасці школ. Адпаведна, і вучыцца там толькі 0,13% школьнікаў. Гэта самы нізкі паказчык у параўнанні з тым, колькі прыватных навучальных устаноў у краінах-суседках. Але абмяркоўваць сітуацыю і спрабаваць знайсці паразуменне ў гэтым пытанні з рэпетытарамі і прыватнымі навучальнымі ўстановамі Мінадукацыі, па перакананні апошніх, не імкнецца.


Якую ролю адыгрывае прыватная адукацыя ў агульнай сістэме адукацыі і чаму прыватных школ павінна быць больш? Чым не дагадзіў чыноўнікам ад адукацыі менавіта рэпетытар Яўген Лівянт? Уратуюць ці пахаваюць канчаткова айчынную сістэму адукацыі прыватныя школы? Як абараніць прыватную адукацыю ад махляроў з падручнікам?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць рэпетытар і сузаснавальнік прыватнага адукацыйнага цэнтра Яўген Лівянт і кіраўнік прыватнага адукацыйнага цэнтра Аляксандр Луцэвіч.

Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі