Ці стане Прыгожын “траянскім канём” Пуціна для Лукашэнкі — эфір з Мошасам

Аркадзь Мошас / Еўрарадыё
Аркадзь Мошас / Еўрарадыё

Ад асобных экспертаў і аналітыкаў чуваць, што нават няўдалы недамяцеж Прыгожына здолеў памяняць практычна ўсе як унутрыпалітычныя, так і геапалітычныя расклады. Маўляў, хай сабе Пуцін і застаўся пры ўладзе, але яму нанесены такі моцны ўдар, што доўга ён не пратрымаецца і ўлада ў Расіі зменіцца. Адыход вагнераўцаў у Беларусь мяняе сітуацыю ўнутры нашай краіны і ўзнімае градус напружанасці ля нашых межаў з краінамі ЕС і Украінай. Працягваць можна доўга, пералічваючы магчымыя змены планаў і стратэгій, якія мелі адносна Расіі ЕС, ЗША, Кітай…

Ці сапраўды недамяцеж Прыгожына нанёс “смяротны ўдар” рэжыму Пуціна і як доўга ён яшчэ пратрымаецца ў такім выпадку? Навошта Лукашэнку “Вагнер” і якія пагрозы яго прысутнасць нясе Беларусі? У якім стане сёння палітыка Захаду адносна лукашэнкаўскага рэжыму і ці можа ён разлічваць вярнуць сабе пазіцыю перамоўшчыка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм Усходняга суседства і Расіі Фінскага інстытута міжнародных адносін, адзін з аўтараў кнігі "Палітыка Расіі па Беларусі пасля 2020 года" Аркадзь Мошас.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі