Вы тут

Ці стане COVID-19 мінай у падмурку Усходняй Еўропы?

Яўген Прэйгерман і Віціс Юрконіс / калаж Еўрарадыё

Якімі будуць наступствы ад пандэміі новага каранавіруса ў доўгатэрміновай перспектыве, сёння ніхто не бярэцца прадказаць. Відавочна адно — сёння мы знаходзімся ў самым пачатку глабальнага крызісу. Прычым не толькі эканомікі. Невядома, як па выніку шкода, нанесеная COVID-19 людзям і дзяржавам, паўплывае на міжнародныя адносіны і, адпаведна, на ўсю сістэму бяспекі ў рэгіёне Усходняй Еўропы.

Як пандэмія каранавіруса паўплывае на логіку дзеянняў дзяржаў нашага рэгіёна ў галіне бяспекі? З якога боку чакаць найбольшай пагрозы? Ці знойдуцца тыя, хто захоча скарыстацца магчымасцю і перамаляваць цяперашнюю палітычную мапу Усходняй Еўропы? Ці будуць здольныя астатнія дзяржавы рэгіёна супрацьстаяць такім намерам?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дырэктар Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман і палітолаг, выкладчык Інстытута міжнародных адносін і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта, кіраўнік літоўскага офіса Freedom House Віціс Юрконіс.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.