Ці паедуць беларускія чыноўнікі у Еўропу, вырашаць міністры транспарту ЕС
Рашэнне, ці працягваць візавыя і фінансавыя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў на чарговыя 12 месяцаў, прымуць сёння ў Люксембургу міністры транспарту Еўрасаюза. Гэтую інфармацыю Еўрарадыё пацвердзілі ў прэс-службе Савета ЕС. Пытанне санкцыяў у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў не было прынятае раней, на профільнай сустрэчы міністраў замежных справаў 10 сакавіка, бо, па словах прадстаўніка прэс-службы Савета ЕС, рашэнне можа быць прынятае на любой сустрэчы да 10 красавіка.
Прэс-служба: Дэдлайн - 10 красавіка. Да гэтага тэрміну рашэнне пра санкцыі можа быць прынята ў межах любой з сустрэчаў Савета міністраў ЕС. Нават калі гэтае рашэнне не ўваходзіць у сферу кампетэнцыяў менавіта гэтых міністраў.
Як патлумачылі Еўрарадыё, у выпадках, калі нейкая тэма "выпадае" са сферы кампетэнцыі канкрэтнага сходу міністраў, яе нават не абмяркоўваюць. Міністры прымуць дакумент, які з'яўляецца вынікам "загадзя дасягнутага кансэнсусу ўсіх краінаў-сябраў ЕС".
Прэс-служба: У міністраў ёсць спіс тэмаў, падрыхтаваных для іх, якія яны павінныя не абмяркоўваць, а папросту прыняць. Рашэнне па Беларусі будзе прынятае сёння ўдзень сярод іншых рашэнняў.
У падрыхтоўцы кансэнсуснага дакумента для сённяшняй сустрэчы ўдзельнічалі эксперты з краінаў-сяброў ЕС, камітэт па замежнай палітыцы і бяспецы, а таксама прадстаўніцтва Еўрасаюза і амбасады краінаў ЕС у Беларусі.