Вы тут

Ці гатовыя гледачы прыняць нефарматны фільм-пратэст?

Уладзімір Казлоў / фота з яго старонкі ў "Фэйсбуку"

З 2 па 8 жніўня ў расійскім Выбаргу праходзіў XXVII Фестываль расійскага кіно “Акно ў Еўропу”. У межах фестывалю адбыўся паказ фільма “Как мы захотим” рэжысёра беларускага паходжання Уладзіміра Казлова. Фільм, які сам рэжысёр называе “фільмам-пратэстам”, быў холадна прыняты журы, а публіка сыходзіла з паказу.

Чаму беларускі рэжысёр здымае нефарматныя фільмы пра жорсткую расійскую рэчаіснасць?  Ці толькі “нефарматнасць” і “жорсткасць” яго фільма сталі прычынай непрыняцця яго публікай і журы? Ці не плануе рэжысёр вяртацца на радзіму і здымаць фільмы пра беларускую рэчаіснасць? Пра што будзе яго “беларускі” фільм “1986”?

Тызер да фільма "1986" Уладзіміра Казлова

На гэтыя ды іншыя пытанні па скайпе ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік і рэжысёр Уладзімір Казлоў.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі"