Ці быў менавіта “рэйдарскі захоп” Моладзевага хаба і чаго чакаць далей — эфір

Стася Гліннік і Алесь Лапко / Еўрарадыё

Стася Гліннік і Алесь Лапко / Еўрарадыё

Чарговы скандал страсянуў днямі беларускую дэмакратычную супольнасць, хоць наўпрост закрануў найперш беларусаў Варшавы. Размова ідзе пра Беларускі моладзевы хаб, дзе нібыта ўзніклі нейкія ўнутраныя непаразуменні паміж заснавальнікамі, назіральнай радай і яшчэ незразумела да канца кім, вынікам якога стала спыненне працы гэтай пляцоўкі. І пакуль ідуць разборкі ці то з “рэйдарскім захопам”, ці то з непразрыстасцю вядзення дзейнасці, усе, хто там ладзіў імпрэзы, страцілі такую магчымасць.

Ці сапраўды былі хібы ў працы папярэдняга кіраўніцтва хаба альбо нас усіх удзельнікі гэтага канфлікту ўмела падманулі? Чаму непаразуменні, калі яны былі агучаныя, не вырашыліся раней? Што адбываецца з Моладзевым хабам, якім бокам да яго датычны Аляксей Лявончык, пры чым там Сяргей Бульба і чаму ў дэмсілах пачаўся працэс “пачкавання” структур? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць сузаснавальнікі Беларускага моладзевага хаба Алесь Лапко і Стася Гліннік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі