Чыноўнікі ў Магілёве не вераць, што бацькі хочуць вучыць дзяцей па-беларуску

Апытанне наконт беларускамоўнага навучання на сайце аддзела адукацыі Магілёўскага гарвыканкама нечакана знікла. Нагадаем, што яно з’явілася напрыканцы красавіка. Як паведамляла Еўрарадыё, большасць удзельнікаў галасавання (больш за 60% альбо каля 350 чалавек) адказалі станоўча на пытанне “Ці жадаеце Вы, каб Ваша дзіця навучалася на беларускай мове?”.

Цяпер жа на сайце з’явілася абвестка, што каб аддаць дзіця вучыцца па-беларуску, трэба толькі напісаць заяву. Загадчык аддзела адукацыі Магілёўскага гарвыканкама Сяргей Казлоў у размове з Еўрарадыё распавёў, што на сайце "адбыўся збой" і таму вынікі апытання ўлічваць нельга.

“Калі ўсе тыя, хто прагаласаваў за навучанне па-беларуску, прагаласавалі ў адзін дзень, ледзь не за адну гадзіну такія лічбы з’явіліся, то пра што можна гаварыць? Занадта хутка ўсё гэта адбылося, непраўдападобна”, — пракаментаваў ён сітуацыю са знікненнем апытання.

Па словах чыноўніка, цяпер усё залежыць ад актыўнасці саміх бацькоў і ніякіх перашкодаў для атрымання адукацыі па-беларуску з боку ўладаў не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі