Чыноўнікі не захацелі, каб на беразе Нёмана з’явілася скульптура Хрыста

Гродзенскія ўлады ў другі раз адмовілі скульптару Генадзю Лойку правесці ў горадзе IX-ы мастацкі пленэр “Легенда з пяску”.
Чыноўнікам не спадабалася і месца правядзення летніка, і яго тэма — “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”. Арганізатары акцыі планавалі стварыць з пяска на беразе Нёмана вобраз Хрыста, які ляжыць тварам уніз і абдымае гродзенскую зямлю.

У пленэры мусілі ўзяць удзел школьнікі, студэнты і выпускнікі ВНУ. Нагадаем, што першы раз Генадзь Лойка атрымаў адмову ад гродзенскіх чыноўнікаў у чэрвені.

Прэс-служба Аляксандра Мілінкевіча

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі