Чыноўнікі Гомельскай вобласці танцуюць і займаюцца спортам

Чыноўнікі Гомельскай вобласці спаборнічаюць у спорце і самадзейнасці. Адбываецца гэта ў межах VIII Абласной спартакіяды кіруючых работнікаў органаў выканаўчай улады, афіцыйнае адкрыццё якой адбылося сёння. Удзел у спартакіядзе бяруць 28 каманд - Гомельскага аблвыканкама, гарвыканкама, усіх раённых выканаўчых камітэтаў вобласці.

Асноўная частка спартакіяды пройдзе сёння ў Палацы гульнявых відаў спорту, дзе дзяржслужачыя выпрабуюць сябе ў сямі відах спорту, у тым ліку валейболе, настольным тэнісе, більярдзе, міні-футболе.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Якабсон і старшыня Гомельскага гарвыканкама Аляксандр Бяляеў у асабістым першынстве заявіліся на ўдзел у спаборніцтвах па стральбе з пнеўматычнага пісталета.

Чыноўнікі таксама будуць сапернічаць у конкурсе аматарскай творчасці. Тут вызначаны чатыры намінацыі: вакал, харэаграфія, драматургія і інструментальная музыка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі