Чыноўнік Міністэрства аховы здароўя арганізаваў “карупцыйную суполку”

“Карупцыйную суполку” арганізаваў чыноўнік Міністэрства аховы здароўя Беларусі разам з жонкай. За 10 тысяч долараў яны абяцалі мінскім камерсантам паскорыць правядзенне эспертыз, неабходных для рэгістрацыі ўвезеных у Беларусь з Францыі гематалагічных аналізатараў клетак крыві.

Жонка чыноўніка якраз працавала ў фірме, што праводзіць экспертызу медыцынскай тэхнікі. Аднак падчас атрымання хабару сужэнцы былі затрыманыя супрацоўнікамі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, паведамляе газета “Звязда”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі