Чым пагражае смерць Навальнага беларускім палітвязням і Беларусі — эфір

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Раптоўная смерць расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага ў калоніі амаль нікога не пакінула абыякавым. Безумоўна, у гэтай смерці вінаваты пуцінскі рэжым і крамлёўскі дыктатар асабіста. Але ў гэтай сітуацыі найбольшыя перасцярогі звязаныя з тым, якія пагрозы гэтая смерць у расійскай калоніі мае для беларускіх палітвязняў. І як гэта ўвогуле можа адбіцца на сітуацыі ў Беларусі.

Якія небяспекі для беларускіх палітвязняў і для Беларусі ўвогуле можа мець трагедыя Навальнага ў расійскай калоніі? Ці сапраўды ў дзеяннях і заявах палітыкаў Сербіі і Славакіі чытаецца жаданне гэтых краін “перагарнуць старонку” у адносінах з лукашэнкаўскім і пуцінскімі рэжымамі і да чаго гэта можа прывесці? Чым для беларускай адукацыі скончыцца пераслед іншадумства сярод выкладчыкаў, што адбываецца ў Каардынацыйнай радзе і пры чым тут беларускія добраахвотнікі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі