ЧС па футболе: Зборная Іспаніі сенсацыйна прайграла Галандыі (відэа)

У пачатку матча іспанцы валодалі ініцыятывай і адкрылі лік на 27-й хвіліне дзякуючы пенальці ў выкананні Хабі Алонса. Аднак ужо ў канцы першага тайма іх планы парушылі галандцы: Робін Ван Персі зраўняў лік.



У другім тайме галандцы паказалі бліскучую гульню: дублі ван Персі і Ар’ена Робена, а таксама гол Стэфана дэ Фрэя. Вынік матчу Іспанія — Галандыя — 1:5. Да такога націску Іспанія была не гатовай. Апошні раз гэтулькі гучную паразу яна пацярпела ў чэрвені 1963 году, прайграўшы нацыянальнай зборнай Шатландыі з лікам 2:6.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі