CherryVata, ViaVanilla, Fabrique

15 траўня гурт CherryVata прэзентаваў свой новы альбом –“ViaVanilla”.








/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000018997.jpg

Падчас прэсс-канферэнцыі перад канцэртам музыкі гурта расказалі пра тое, як пісаўся гэты альбом.

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000018999.jpg

Diamos Roll (Зміцер Літвіновіч, чалавек, які стварыў гурт і піша музыку) сам звёў і адмасцерыў альбом!

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000019000.jpg
/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000019001.jpg

Кажа, што вельмі рады, што нарэшце ўсё скончылася, бо займацца і музыкай і прадзюсінгам адначасова даволі цяжка, але ён рады, што перажыў гэты вопыт. Кажа, што яму гэтая вялікая праца пайшла на карысць.

Гітарыст гурта - Юра Душын - пачаў спяваць на гэтым альбоме. У яго нават ёсць сольныя выступы!

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000019002.jpg

Вера кажа, што яна вельмі радая такому супрацоўніцтву і зусім не пачуваецца адсутунай на задні план вакалісткай, маўляў, кожны з іх мае месца для творчай самарэалізацыі.

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000019003.jpg

Дарэчы, з самарэалізацыяй у CherryVata ўсё крута! Паспяховы канцэртны тур па Ўкраіне толькі пацвердзіў гэта: музыкі атрымалі запрашэнні на іншыя пляцоўкі, фестывалі. Зараз яны вядуць перамовы з украінскім лейблам, назву якога пакуль што хаваюць, каб не сурочыць. Пажадаем ім поспеху!

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000019004.jpg

Пазней пачаўся канцэрт… добры гук, шчырае хваляванне, страбаскоп, які біў прама на танцпол, добра знаёмыя песні (нажаль, новы альбом музыкі гралі пасля перапынку) - усё гэта яшчэ раз пераканала мяне ў тым, што музыка нараджаецца толькі там, дзе існуе шчыры імпэт і любоў.

/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000019005.jpg
/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000019006.jpg
/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000019007.jpg
/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000019008.jpg
/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000019009.jpg
/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000019010.jpg
/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000019011.jpg
/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000019012.jpg
/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000019013.jpg
/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000019014.jpg
/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000019016.jpg
/sites/default/files/legacy_articles/images/2009/05//cms-image-000019017.jpg

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі