Чэргі на мяжы з Польшчай: у Брузгах стала вольна, у Пясчатцы — 45 аўто

Чэргі на мяжы з Польшчай: у Брузгах стала вольна, у Пясчатцы — 45 аўто

Чэргі легкавых машын на мяжы з Польшчах усё яшчэ захоўваюцца. Як вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэта, па стане на 8.00 суботы ў трох пунктах пропуску стаяла агулам 268 машын.

Адметна, што у пункце Брузгі, які быў перагружаны ў апошнія два дні, раніцай зусім няма чэргаў. Затое яны з’явіліся ў Пясчатцы, дзе суткі таму было зусім вольна: цяпер там стаіць 45 легкавікоў на выезд з Беларусі. У Бераставіцы стаяць 103 машыны, у Брэсце — 120.

Раней гэтыя чэргі тлумачылі збоем у праграмным забеспячэнні польскай мытнай службы, якая не можа запрацаваць на поўную моц. Таксама ў памежным камітэце звяртаюць увагу на тое, што ў чэргах з’явілася шмат машын з расійскімі нумарамі: у суседняй краіне пачаліся доўгія выходныя, таму многія расіяне рушылі ў Еўропу.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі