Чэмпіянат свету па хакеі 2008 года беларусы пачнуць гульнёй са шведамі

Міжнародная федэрацыя хакея апублікавала каляндар чэмпіянату свету, які пройдзе ў Канадзе з 2 па 18 траўня 2008 года.  Матчы папярэдняга этапу, на якім удзельнікі будуць падзеленыя на чатыры квартэты, адбудуцца з 2 па 7 траўня. Зборная Беларусі будзе выступаць у групе "А" і пачне турнір 3 траўня матчам са шведамі. Праз дзень наша каманда сустрэнецца са зборнай Швейцарыі, 7-га — Францыі.

Для выхаду ў наступны раўнд на першай стадыі трэба заняць месца не ніжэй за трэцяе. Калі беларусы паспяхова вырашаць гэтую задачу, то на другім этапе яны сустрэнуцца з трыма лепшымі дружынамі квартэта "D", куды ўвайшлі зборныя Чэхіі, Расіі, Даніі і Італіі. Далей барацьба працягнецца па сістэме плэй-офф.

Чэмпіянат у Канадзе стане своеасаблівым этапам адбору на Алімпіяду-2010, куды аўтаматычна патрапяць 9 найлепшых каманд рэйтынгу IIHF па выніках першынства планеты-2008.
 
БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі