Чатыры чалавекі пры рамонце гатэля ў Брэсце зваліліся з другога паверху
Чатыры чалавекі пацярпелі пры няшчасным выпадку на рэканструкцыі гатэля ў Брэсце, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.
Інцыдэнт адбыўся 2 верасня. Тры будаўнікі і інжынер займаліся дэмантажом шклопакета шахты ліфта на ўзроўні другога паверха. У гэты час абваліліся будаўнічыя рыштаванні, і мужчыны зваліліся з вышыні каля чатырох метраў на тратуар. Пры гэтым яны атрымалі траўмы. Усіх іх шпіталізавалі.
Следчыя выявілі, што мужчыны не былі прышпіленыя страхоўнымі тросамі, бо ў будаўнічых рыштаванняў ёсць барты для бяспекі.
Следчы камітэт праводзіць праверку па гэтым здарэнні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.