Частку затрыманых у Брэсце ўжо адпусцілі, Севярынец яшчэ ў пастарунку

Падпалкоўнік міліцыі Сцяпанаў, які кіраваў “аперацыяй” па затрыманню ўдзельнікаў сустрэчы з Паўлам Севярынцам у Брэсце, абяцае усіх вызваліць. Адразу, як толькі атрымае дакумент пра арэнду памяшкання, у якім праходзіў сход. Нагадаем, сустрэча Севярынца з мясцовымі актывістамі праходзіла ў офісе гарадской філіі Партыі БНФ. Аднак яе сарвалі міліцыянты і людзі ў цывільным, якія пагражалі зброяй. Былі затрыманыя 28 чалавек. Нядаўна ў РАУС Маскоўскага раёна Брэста прывезлі і Севярынца.

Падпалкоўнік Сцяпанаў прызнаўся, што “не ведаў, што там знаходзіцца офіс БНФ”. Паводле яго словаў, у міліцыю паступіла тэлефанаванне пра “крымінальную сходку”.

Таму на месца былі высланыя “людзі з аўтаматамі”. Ім, нібыта, сказалі, што ў памяшканні нікога няма. Але, калі міліцыянты пачулі за дзвярыма галасы, дык пачалі ламаць дзверы.

Як стала вядома "Еўрарадыё", большасць затрыманых ужо адпусцілі. Яны пісалі "тлумачальныя запіскі". Севярынец і яшчэ група людзей па-ранейшаму знаходзяцца ў РАУС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі