Часопіс "Дзеяслоў" з наступнага года пераходзіць на наркамаўку

Літаратурны часопіс "Дзеяслоў" з наступнага года пераходзіць на наркамаўку. Гэта абумоўлена прыняццем новых правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі, якія пачынаюць дзейнічаць з 1 верасня 2010 года. "Было шмат зваротаў ад настаўнікаў з просьбай перайсці на школьны правапіс, каб яны маглі даваць чытаць часопіс вучням. Бо ў "Дзеяслове" друкуюцца аўтары са школьнай праграмы, жывыя класікі", — цытуе словы галоўнага рэдактара часопіса Барыса Пятровіча "Наша ніва".

Нагадаем, зараз "Дзеяслоў" выдаецца адным з варыянтаў класічнага правапісу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі