Чарговае здарэнне ў Маладзечне: хуліган страляў з пнеўматыкі па аўтобусах

Здарэнне адбылося на вуліцы Скарыны каля прыпынка "Птушка". Міліцыянты высветлілі, што невядомы мужчына абстраляў з пнеўматычнай зброі тры маршрутных аўтобусы, якія рухаліся. Былі пашкоджаныя чатыры бакавых шкла.



Ніхто з пасажарыў не пацярпеў. Па факце хуліганства распачатая крымінальная справа, міліцыя шукае зламысніка, паведамляе БЕЛТА.  
 

Нагадаем, на мінулым тыдні 30-гадовы рабочы разаслаў у школы Маладзечна лісты з пагрозамі выбухаў. Была праведзеная эвакуацыя, выбухоўкі не знайшлі. Зламысніка затрымалі.

Фота — Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі