Чараўнікі і варажбіты з усяго свету праводзяць канферэнцыю

Чараўнікі і варажбіты з усяго свету сабраліся на канферэнцыю ў горадзе Вардо ў Нарвегіі.
Яны абмяркоўваюць надзённыя пытанні сваёй прафесіі, слухаюць лекцыі, глядзяць кінастужкі пра старажытных ведзьмакоў і варажбітаў.

"На захадзе болей не пераследуюць вядзьмарак альбо чараўнікоў, але гэта нярэдка здараецца ў Афрыцы, Мексіцы, Індыі, Інданеэзіі і Малайзіі", — сказаў адзін з арганізатараў канферэнцыі, гісторык Рунэ Блікс Хаген.

Паводле яго словаў, у гэтых краінах за апошнія 50 гадоў варажбітаў забілі болей, чым ў сярэднявеччы ў Еўропе, калі на вогнішчах інквізіцыі спалілі каля 59 тысячаў чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі