Вы тут

Чаму Беларусь не Расія і як жыць побач з вялікім агрэсіўным суседам. Стрым

Беларусь і Расія

Тэзіс пра тое, што "рускія" і беларусы — браты навек — у нас убіваюць са школы. І ўбіваюць да гэтага часу. Жыць побач з такім "братам" беларусам і раней было няпроста. А цяпер, калі Расія распачала братазабойчую вайну ва Украіне, час задумацца пра бяспеку краіны.

Тым часам у Расіі дзівяцца таму, што беларускі пашпарт у прынцыпе існуе ў прыродзе (і пытаюцца: дык а дзе ваш "чырвоны" пашпарт? — маючы на ўвазе расійскі), а Лукашэнка заяўляе пра "вяртанне Беларусі ў родную гавань". Разам з прадпрымальнікам Аляксандрам Кныровічам спрабуем разабрацца, якую ролю адыгрывае Расія для Беларусі і як нам ацалець побач з такім неміралюбным суседам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.