Цэнтр творчасці ў Слуцку ледзь не згарэў з-за шурупакрута (фота)
У цэнтры тэхнічнай і прыкладной творчасці на вуліцы Леніна ў Слуцку ў суботу, 29 кастрычніка, адбыўся пажар. Ратавальнікі атрымалі паведамленне пра залымленне ў 19.10.
На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што з акна на трэцім паверсе ідзе дым. Людзей у будынку падчас пажару не было, адзначае сайт МНС.
Паведамляецца, што пажар не паўплываў на працу цэнтра. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Агонь пашкодзіў працоўны стол і драўляную падлогу ў электратэхнічнай лабараторыі.
Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што агонь узнік у выніку кароткага замыкання ўнутры батарэі акумулятарнага шурупакрута.