Вы тут

Цэніць разумных жанчын: 5 фактаў пра новага кіраўніка АП Ігара Сергеенку

Ігар Сергеенка / minsknews.by

5 снежня замест Наталлі Качанавай кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта прызначаны генерал-маёр КДБ Ігар Сергеенка. Што пра яго вядома?
 

Генерал-маёр са Сталіцы самага беднага раёна Беларусі

Ігар Пятровіч Сергеенка нарадзіўся 14 студзеня 1963 года ў вёсцы Сталіца Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. У 1984 годзе з адзнакай скончыў гістарычны факультэт БДУ, у 2006-м — Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Беларусі. У 1988 годзе быў прызваны на службу ў органы дзяржаўнай бяспекі. 23 лютага 2007 года ўказам прэзідэнта яму было прысвоена воінскае званне генерал-маёр. З 22 студзеня 2010 года Сергеенка ўзначальвае ўпраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці. З'яўляецца кіраўніком абласной федэрацыі біятлона. Жанаты. Мае дваіх дзяцей.
 

Прымаў удзел у круглым стале па лёсе ўрочышча Курапаты

У 2017 годзе ўдзельнічаў у дыскусіі круглага стала, дзе абмяркоўваўся лёс урочышча Курапаты. "Сёння ні ў кога не выклікае сумневу тое, што ў Курапатах ляжаць людзі, якія былі бязвінна, незаконна расстраляныя ў 1930–1940-я гады",адзначыў ён тады і падкрэсліў, што з тэмы трэба зняць палітызаванасць.

На той жа сустрэчы ён сказаў, што пра Курапаты можна гаварыць як пра вялікія могілкі нацыянальнага маштабу. Сергеенка лічыць, што гэты памятны знак павінен быць аб'яднальным, а не адлюстроўваць інтарэсы пэўнай нацыі, канфесіі або палітычнай групы.
 

Знайшоў экстрэмізм у "Лістах з лесу"

Заўважыў "прыкметы экстрэмізму", якія "могуць нанесці шкоду палітычным і эканамічным інтарэсам краіны" ў кнігах "Лісты з лесу" Паўла Севярынца і "Выпадковы прэзідэнт" Святланы Калінкінай і Паўла Шарамета. Пасля суд не прызнаў гэту літаратуру экстрэмісцкай.
 

Ідэальны мужчына па Сергеенку — абавязковы, жанчына — разумная

У мужчынах цэніць уменне трымаць слова, гонар, абавязковасць. У жанчынах — розум і душэўныя якасці.
 

Падабаецца збіраць грыбы і рыбачыць

У вольны час любіць збіраць грыбы і рыбачыць. "Быў бы час, з задавальненнем бы наведаў некаторыя гістарычныя мясціны нашай роднай Беларусі",расказваў ён у інтэрв'ю газеце "Вечерний Могилёв".

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.