Вы тут

Цэх паўфабрыкатаў гарэў у Навагрудку

pixabay.com

16 красавіка ў 8:54 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў цэху па вытворчасці паўфабрыкатаў у Навагрудку па вуліцы Міцкевіча пачаўся пажар. 

Як паведамляе прэс-служба МНС, агонь знішчыў столь на плошчы 15 квадратных метраў, пашкоджана перакрыцце і дах на плошчы 8 квадратных метраў. 

Прычына пажару высвятляецца. Мяркуецца, што пажар пачаўся ад кароткага замыкання электраправодкі пры рамонтных работах.