Б'ёрндален атрымаў шанец выступіць на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане

Б'ёрндален атрымаў шанец выступіць на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане

Уле-Эйнар Б'ёрндален усё ж можа выступіць на Алімпіядзе-2018, хаця і не быў уключаны ў зборную Нарвегіі па біятлоне.

Міжнародны алімпійскі камітэт можа ў выглядзе выключэння павялічыць квоту ў нарвежскай мужчынскай камандзе па біятлоне на Гульнях-2018 да сямі чалавек. Пра гэта піша "Беларускі партызан" са спасылкай на Федэрацыю біятлона Украіны.

Раней паведамлялася, што васьміразовы алімпійскі чэмпіён Б'ёрндален не ўвайшоў у склад зборнай на Алімпіяду, якая магла стаць для яго сёмай запар. Славуты спартовец у гэтым сезоне паказваў стабільна нізкія вынікі, таму яго не ўключылі ў каманду. 

Зімовая Алімпіяда 2018 года пройдзе ў паўднёвакэйскім Пхёнчхане з 9 па 25 лютага.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі